З 25 Лютага візавая падтрымка не ажыццяўляецца!

квіткі даступныя толькі без візавай падтрымкі

Інструкцыя для атрымання бясплатнай візы на канцэрт і форма рэгістрацыі квіткоў

схаваць/адлюстраваць падрабязнасці

1.    Вы купляеце квіток на канцэрт. Квіткі прадаюцца праз электронную сістэму kvitki.by (e-квіток), у касах па ўсёй Беларусі (спіс кас вы знойдзеце на сайце), у арганізатараў мерапрыемства і іх афіцыйных прадстаўнікоў, у тым ліку дастаўка кур’ерам (дадатковыя паслугі).

2.    Вы рэгіструеце квіток па форме, размешчанай унізе дадзенай старонкі. УВАГА! Без рэгістрацыі квітка атрымаць бясплатную візу ў кансуляце немагчыма!

3.    Мы запісваем вас на прыём у кансулят Рэспублікі Польшча ў Менску/Горадні/Берасце (прыкладна на працягу 2-5 працоўных дзён) і паведамляем вам пра дату і час прыёму дакументаў. Калі ласка, уключайце ў свае планы візіт у кансулят загадзя! Дакладны час прызначае консул. У форме рэгістрацыі квітка (у графе Пытання і пажадання) вы можаце ўказаць прыблізную дату візіту ў кансулят, калі гэта для вас вельмі важна. УВАГА! Паўторная рэгістрацыя квіткоў не магчымая! Калі вы ы прапускаеце візіт у кансулят, паўторна дату прыёму вам не прызначаць! Будзьце ўважлівыя!

4.    Вы запаўняеце бланк заявы аб выдачы візы на сайце https://by.e-konsulat.gov.pl
Выбіраем «Беларусь», затым той рэгіён, дзе плануем падаваць дакументы (Брест-Гродно-Минск), потым «Шенгенская Виза — Заполните Бланк» злева ў меню.

4.1. Як правільна запоўніць ў заяве графы, не датычныя асабістай інфармацыі:
Графа 21: Культура
Графа 22: Польша
Графа 23: Польша
Графа 24: Однократного въезда
Графа 25: 4 дня
Графа 29: 2016-03-11
Графа 30: 2016-03-14
Графа 28: не касается
Графа 31, 32:
Вид: фирма
Название: Bialoruskie Zrzeszenie Studentow
Государство: Польша
Место: Bialystok
Почтовый индекс: 15959
Префикс тел:  48
Номер тел.: 536949753
Префикс факс:
Номер факса:
Адрес:  Zamenhofa
Номер дома: 27
Номер квартиры: 149
e-mail: basbiuro@gmail.com
Графа 33: Сам заявитель, наличные деньги, кредитная карта (для безработных или студентов – Спонсор/Иные (указать супруга, либо родителей, предоставят вам спонсорское письмо и справку о доходах в консульство)
Графа 34: не касается

5. Пасля запаўнення Заявы (Анкеты) націскніце ДАЛЕЕ, затым ЗАПИШИТЕ, затым РАСПЕЧАТАЙТЕ і захавайце файл на свой камп’ютар. Анкету трэба раздрукаваць, падпісаць ў двух месцах:
Графа 36: Minsk 2016-ММ-ДД (ставім дату падачы дакумента ў амбасаду)
Графа 37: подпіс
У самым нізе, Место и дата: Minsk 2016-ММ-ДД (ставім дату падачы дакумента ў амбасаду) — гэта можна зрабіць у дзень падачы.
Подпіс (для непаўналетніх — подпіс аднаго з бацькоў або асобы, якая яго замяняе)

6.     Вы бераце даведку з працы аб даходах за апошнія тры месяцы, альбо выпіску з банкаўскага рахунку (на рахунку павінна быць не менш за 200 еўра ў эквіваленце любой валюты), альбо спонсарскі ліст (ад мужа, альбо ад бацькоў / дзяцей) + дакумент, які пацвярджае даход спонсара (даведка з працы, альбо выпіска з банкаўскага рахунку)+копія пасведчання аб нараджэнні, ці шлюбу (залежыць ад спонсара).

7.    Вы афармляеце медыцынскую страхоўку на 4 дні з 2016/03/11 па 2016/03/14

8.    У прызначаны дзень да азначанага часу (у перыяд з 9:00 да 14:00, прызначае консул) вы прыходзіце ў кансулят Рэспублікі Польша з наступнымі дакументамі:
-пашпартам (тэрмін дзеяння не пазней 2016/06/14 і не больш за 10 гадоў з моманту выдачы),
-фатаграфіяй 3,5х4,5 см (для візы шэнген),
-копіяй пашпарта (два апошнія развароты),
-заявай (раздрукаванай, на 4 старонках),
-квітком на канцэрт + копіяй квітка,
-страхоўкай (копія — другі асобнік),
-дакументам,які пацвярджае плацежаздольнасць (даведка з працы, ці выпіска з рахунку, ці іншае)
і падаеце дакументы на візу.

!Для непаўналетніх
дадаткова прадастаўляецца натарыяльна завераны дазвол ад бацькоў (ці асоб, якія іх замяняюць) аб выездзе за мяжу (копія +арыгінал) + пасведчанне аб нараджэнні (копія + арыгінал) + спонсарскі ліст ад аднаго з бацькоў + даведка аб даходах таго ж з бацькоў

Тэрмін разгляду = 9 працоўных дзён. УВАГА! Апошні тэрмін падачы дакументаў на візу — 1 Сакавіка 2016! Апошні тэрмін рэгістрацыі квітка — 25 Лютага 2016 года!

9. Дадатковая інфармацыя наконт падачы ў Горадне: Першая група пойдзе ў консульскі аддзел 1 лютага!
Каб запісацца на падачу неабходна купіць білет і зарэгістраваць яго праз нашу форму на гэтым сайце. Мы запісваем вас на прыём і паведамляем пра дату візіту ў кансулят. Пры падачы неабходна мець усі дакументы. Для жыхароў Горадні і Гарадецкай вобласці даведкі а даходах ня трэба!
УВАГА! Апошні тэрмін падачы дакументаў на візу — ў Горадне 26 Лютага 2016! Апошні тэрмін рэгістрацыі квітка — 24 Лютага 2016 года!

Інфармацыя аб аўтобусных турах на канцэрт і квітках

tury

Арганізатары мерапрыемства таксама прапануюць аднадзённы і двухдзённы аўтобусныя туры Менск-Беласток-Менск.

Па вашых заяўках мы можам арганізаваць тур і з іншых гарадоў, а таксама ўключыць ў асноўную праграму дадатковыя забавы і экскурсіі. Вам трэба толькі паказаць свае пажаданні ў заяўцы! Квіткі на аўтобусны тур можна набыць праз kvitki.by, а таксама ў арганізатараў тура.

Кошт квітка на мерапрыемства = 700.000 бел.руб.
Дзіцячы квіток (да 11 гадоў) = бясплатна (Афармляецца дадаткова да бацькоўскага квітка, пасля яго рэгістрацыі. Неабходнасць у дзіцячым квітке трэба адзначыць у графе «пытанні і пажаданні» )
(дзеля маючых візы прадугледжаны зніжкі, наконт зніжак тэлефануйце)
Кошт квітка на аднадзённы тур = 700,000 + 35 эўра (праезд+канцэрт+віза),
Кошт квітка на двухдзённы тур = 700,000 + 60 эўра (праезд+гатэль+сняданак+канцэрт+экскурсійная праграма+віза),
Кошт квітка на трёхдзённы тур = 700,000 + 95 эўра (праезд+гатэль-апартаменты ў Варшаве+гатель у Беластоку+сняданак+экскурсійная праграма+віза).
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:                                                          Афіцыйныя прадстаўнікі:
+375255268414                                                                                                              Берасце: +375293139860
+375296225720                                                                                                              Гародня: +375297864911   +375296038522
+375257549235                                                                                                              Магілёў:  +375336920721   +375293261710
+375172845012

Супоўкі ў сацыялках:

BRUTTO и DZIECIUKIBRUTTO и DZIECIUKI03

    Ваше имя

    Ваш e-mail (обязательно)

    Сообщение

    схаваць/адлюстраваць падрабязнасці

    Аднадзённы тур №1
    Менск-Баранавічы-Ваўкавыск-Беласток

    Выезд з Менску 12 сакавіка а 06:00
    Прыбыццё ў Беласток а 13:00 (розніца ў часе мінус 2 гадзіны)
    Прыпынак у гандлёвы цэнтр, шопінг і абед
    18:00 прыбыццё на канцэртную пляцоўку
    19:00-22:00 канцэрт
    23:00 заезд на начны кірмаш у Беластоку (прадукты, гасп.тавары)
    13 сакавіка а 10:00 а Менску

    Кошт аднадзённага тура = 700,000 руб.+ 35 эўра (праезд + квіток з візавай падтрымкай)


    Двухдзённы тур №2

    Выезд з Менску 11 сакавіка а 19:00
    Прыбыццё ў Беласток а 03:00 (розніца ў часе мінус 2 гадзіны)
    Заезды: начны кірмаш FASTY (прадукты, гасп.тавары), дробнааптовы супермаркет MAKRO, рэчавы рынак на Кальварыйскай, ГЦ «BIALA» (крама бытавой тэхнікі і кампутараў Media Markt, крама тавараў для дзяцей SMYK, гіпермаркет Real, а таксама ж крамы адзення і абутку, спартыўныя крамы, харчовыя, касметыкі і бытавой хіміі і г.д.)
    13:00 засяленне ў гатэль, адпачынак
    18:00 прыбыццё на канцэртную пляцоўку
    19:00-22:00 канцэрт
    23:00 звяртанне ў гатэль, адпачынак

    13 сакавіка
    09:00 сняданак, ад’езд
    10:00-16:00 культурная вандроўка Беласток-Тыкоцін-Супрасль-Сокуўка
    17:00 Мяжа (Кузніца-Брузгі)
    +2 гадзіны, трансфер Гародня-Ліда-Менск
    ў Менску каля 01:30

    Кошт = 700,000 + 60 эўра (праезд + экскурсія+гатэль+сняданак+квіток+віза)

    Трёхдзённы тур №3:

    Выезд з Менску 11 сакавіка а 06:00
    Па дарозе — сняданак у Pajero
    Прыбыццё ў Варшаву а 14:00 (розніца ў часе мінус 2 гадзіны)
    Гатэль ў самым цэнтры старага горада. Разам адпачываем ў пабах, разам шпацыруем па горадзе з гідам

    12 сакавіка
    разам снедаем, вольны час
    12:00 ад’езд у Беласток
    15:00 засяленне ў гатэль, адпачынак
    18:00 прыбыццё на канцэртную пляцоўку
    19:00-22:00 канцэрт
    23:00 звяртанне ў гатэль, адпачынак

    13 сакавіка
    09:00 сняданак, ад’езд
    10:00-16:00 культурная вандроўка Беласток-Тыкоцін-Супрасль-Сокуўка
    17:00 Мяжа (Кузніца-Брузгі)
    +2 гадзіны, трансфер Гародня-Ліда-Менск
    ў Менску каля 01:30

    Кошт = 700,000 + 95 эўра (праезд + экскурсія+гатэль+сняданак+квіток+віза)

    Аўтобусны тур з Магілёва:

    10 Сакавіка
    18:00 выезд з Магілёва,
    22:00 выезд з Мінска. Транзіт па РБ праз Горадню.
    11 Сакавіка
    перасячэнне мяжы, транзіт па Польшчы, прыбыццё ў Гданьск, вольны час
    22:00 пераезд у Ольштын, засяленне ў гатэль. Начлег.
    12 Сакавіка
    сняданак, вольны час пераезд у Беласток, канцэрт.
    Ад’езд у Беларусь.
    13 Сакавіка вяртанне ў Горадню, Мінск і Магілёў.

    Кошт = 1,600,000 (праезд, гатэль, сняданак). Пры праезде з Менску кошт = 1,500,000

    Дадатковыя паслугі

    dada

    схаваць/адлюстраваць падрабязнасці

    Набываючы квіткі ў арганізатараў і іх афіцыйных прадстаўнікоў, вы атрымліваеце дадатковыя бонусы:

    1. Адсутнасць камісійнага збору за квіткі (-25.000)
    2. Дапамога ў афармленні ўсіх неабходных дакументаў «пад ключ»:
      Рэгістрацыя квітка, афармленне заявы на візу, рэгістрацыя заявы, афармленне страхоўкі, безасабістая падача дакументаў у кансулят.
      Калі вы з’яўляецеся кліентам афіцыйнага тура, гэтая паслуга дзеля вас бясплатная.
      Калі вы едзеце на канцэрт самастойна, ці з іншым аўтобусным турам, паслуга «пад ключ» каштуе 100,000 бел.руб.
    3. Кур’ерская дастаўка.
      Вы можаце замовіць кур’ера да сябе дадому/у офіс для перадачы/атрымання дакументаў. У ўзгоднены час курьер забярэ ў вас пашпарт, фота, даведку, перадасць у офіс для афармлення ўсіх дакументаў «пад ключ», прывязе пашпарт з візай і квіток назад да вас.
      Кошт кур’ерскай паслугі 100,000 бел.руб. (за адзін адрас)+ паслуга «пад ключ» 100,000 бел.руб. (за кожную асобу).
      УВАГА! Безасабістая падача магчымая толькі ў тым выпадку, калі вы здавалі адбіткі пальцаў у любым кансуляце краін шэнгенскай дамовы ў 2015 годзе!
      Калі вы не здавалі адбіткі пальцаў, але па нейкім прычынам не можаце самастойна падрыхтаваць дакументы, вы таксама можаце замовіць паслугу «пад ключ», алеж вам прыйдзецца адзін раз наведацца да кансулята, каб адсканаваць пальцы.
      Забіраць пашпарты ў кансуляце будзе адзін прадстаўнік арганізатараў канцэрту! Глядачы змогут забраць сваі пашпарты ў офісы, ці праз кур’ера, ці пры сустрэчы з прадстаўніком араганізатараў ля кансулята.

    Інфармацыю аб дадатковых паслугах вы можаце атрымаць па тэл .: +375255268414