У чэрвені 2011 году рашэньнем Эўра Звяза, Уроцлаў быў абраны Эўрапейскай культурнай сталіцай 2016 году. У сувязі з гэтым, наша культпрасветная брыгада, не магла абмінуць, гэты горад.
Уроцлаў гэта адзін з буйнейшых гарадоў Польшчы, які спалуче гістарычную спадчыну ў архітэктуры і прамысловы патанцыял, у гэтым горадзе шмат вытворчасцяў сусветных кампаній.
Гэты горад вядомы сваім бунтарным духам (што бяспрэчна, прывабіла і нас) — Уроцлаўскія «красналі» – сімвал часоў «памаранчавай альтэрнатывы» 80-х гадоў. Маладыя жыхары гораду апраналіся ў касцюмы гномаў ды раздавалі на вуліцах гораду ўлёткі ды іншую літаратуру, якая распавядала пра сутнасць камуністычнага рэжыму.
Міліцэйскія пратаколы тых часоў часта ўтрымлівалі запісы кшталту «затрымалі пяць гномаў, якія раздавалі антыўрадавую літаратуру». У памяць пра тыя часы ў розных месцах гораду пазней з’явіліся мініатурныя выявы гномаў. Хтосьці з іх нясе варту, хтосьці сядзіць за кратамі, хтосьці грае ў гольф і г.д.
Лёс шмат разоў выпрабоўваў гэты горад. Ён гарэў у полымі войнаў, заліваўся водамі неспакойнага Одэру, спазнаў вялікае перасяленне народаў, але захаваў свой непаўторны выгляд. Уроцлаў — месца спатканняў. Так называюць свой горад яго жыхары. Так, што спаткаемся ва Уроцлаве!
BRUTTO&ЛЯПИС feat DZIECIUKI ў Вроцлаве!
Comments