Пачаўся продаж квіткоў на канцеэрт BRUTTO & Ляпіс feat DZIECIUKI ў Вроцлаве!

Сёння пачаўся продаж квіткоў на сумесны канцэрт BRUTTO & ЛЯПІС feat DZIECIUKI 17 верасня ў Вроцлаве, клуб ALIBI (ul.Grunwaldzka 67).
Кошт квіткоў = 700,000 (70) бел. Квіткі прадаюцца праз сістэму kvitki.by і ў офісе кампаніі «Пламбір-ТВ» (г.Мінск, вул.Інтэрнацыянальная, 11 А, каб. 32).
Кожны квіток, набыты ў Беларусі, будзе валодаць бясплатнай візавай падтрымкай і дапаможа свайму ўладальніку атрымаць бясплатную візу шэнген на 4 дні для наведвання дадзенага мерапрыемства.
Для атрымання візы абавязкова зарэгістраваць білет на нашым сайце! Падрабязнасці чытайце ў раздзеле «афармленне дакументаў».
УВАГА! Колькасць квіткоў строга абмежавана, а рэгістрацыя квіткоў ажыццяўляецца толькі да 30 жніўня (пры іх наяўнасці) !!!
Даведкі па тэлефоне: +375 25 526 84 14

Comments

Добавить комментарий